Верш тыдня: Раіса Баравікова “Французскае танга…”Упершыню я ўбачыў і пачуў Раісу Баравікову гадоў 1. Мы разам выступалі на філфаку БДУ, перад гасьцямі нейкай міжнароднай канфэрэнцыі.
Форд фокус 2 Игра престолов сериал 3 сезон Муниципальное право-учебники Чітать раіса баравікова казкі астранаўта Петр лещенко все, что было (2013). .(2012) Скачать игру евро 2008 Mba start Как выбить desert eagle в warfare Английский язык учебник 5 класс скачать Эскудо Чітать раіса баравікова казкі астранаўта Мой буйный парень.
Беларускую мову зь іх разумеў мала хто – і чытаньні ператварыліся ў чыстае мастацтва. Спадарыня Раіса, спрабуючы намацаць сякую- такую зразумелую слухачам глебу, стала чытаць свае пераклады з Ахматавай: Дваццаць першае. Ноч. Панядзелак. Выплыў вырыс сталіцы з імглы. Напрыдумваў жа нехта няўмела,Што бывае любоў на зямлі.
Я быў крыху расчараваны, прычым адразу двойчы. Мне больш хацелася пачуць саму паэтку, чым ейныя пераклады. Да таго ж, я не знайшоў у перакладзе свайго ўлюбёнага, “фірмовага” радка: “Сочинил же какой- то бездельник”, безь якога ўся страфа як бы перастае быць ахматаўскай. Потым я прачытаў у Баравіковай цэлую нізку перакладаў з Ахматавай, і яшчэ раз пераканаўся: пераклады – не найлепшае, што ёсьць у нашай бліскучай паэткі. Але саму Ахматаву па- беларуску, прычым – геніяльна зробленую, я знайшоў. У вершах самой Баравіковай.“У час апошняе сустрэчы / засланы вочы ціхім жалем, / пакутліва накрыла плечы / я пры табе пуховым шалем”. Трэба працягваць?
. Упершыню я ўбачыў і пачуў Раісу Баравікову гадоў 10 таму. Мы разам выступалі на філфаку БДУ, перад гасьцямі нейкай міжнароднай . Змест Уводзіны 1. Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц 2. Ранняя паэзія. Зборнікі «Снежныя грамніцы» і «Дзень вечаровы» 3. Зборнікі паэзіі «Ясельда» і «На беразе пляча» 4. Зборнікі. Портал предоставляет авторам возможность свободной публикации и обсуждения произведений современной поэзии. Раіса Баравікова. Вершы. Колькасьць: 207. Усе катэгорыі. Сартыроўка па альфабэту Сартыроўка па гадах Сартыроўка па рэйтынгу. Усе годы Бяз года .
Кахання растрывожаны агонь… / Лягчэй сцярпець удар каванай пражкай”. Каго там муж “хлестал узорчатым”? Стракатасць выставачнай залы / і лесвічны пралёт круты. Там незнарок табе сказала / нязвыклае да здзіву: “Ты”…” Як там было ў Ахматавай? И, как будто по ошибке, / Я сказала: “Ты”…” Дайце веры, прыкладаў можа быць болей.“…Растут стихи, не ведая стыда”. Вершы Раісы Андрэеўны, ня ведаючы сораму, растуць проста зь вершаў Анны Андрэеўны.
Апроч яўных запазычаньняў, у кожным другім вершы – прынамсі, 7. Тое, што часам называецца “рытмічнай памяцьцю”. Падсьвядомыя рэмінісцэнцыі з улюбёнай паэткі, якая надта ўжо адрозьнівалася ад усяго, што Баравікова магла прачытаць па- беларуску?
Або цалкам сьвядомы прыём? Аўтарытэт Ахматавай – як ахоўная грамата, калі трэба набрацца сьмеласьці й загаварыць пра раней табуяванае ў тваёй паэзіі? Дасьледчыкі любяць цытаваць верш, якім наша паэтка некалькі разоў пачынала свае выбраныя творы: Няхай гавораць людзі ля кіёскаў, што я ў палоне ветраных забаў,што нада мной вясёлкавай палоскайсусед- мастак нябёсы распісаў. Сяброўкі абсталёўваюць кватэры,я п’ю ў лясах на досвітку расуі незалежна, з выглядам гетэры,чыёсьці сэрца ў кошыку нясу. Ганна Кісьліцына, назваўшы Раісу Андрэеўну сэкс- сымбалем беларускай літаратуры, зьвяртала ўвагу на слова “гетэра”.
Мне ж тут найбольш падабаюцца “людзі ля кіёскаў” і “сэрца ў кошыку” – мілыя савецкія рэаліі, зь якіх, “ня ведаючы сораму”, прарастае наіўная беларуская эротыка. Якая патрабуе так шмат адвагі, бо так лёгка падацца сьмешнай, нават калі спрабуеш бараніцца, хаваючыся за іроніяй і гульнёй: Скуль ты такі невыносна адважны?! Моцна зацягваеш ніць…Гэта мясціна завецца ў нас Дражняй, можа, цябе падражніць? Тым больш адвагі, што – як бы ты зноў і зноў не самападманваўся – ты добра ведаеш, чым усе гэтыя гісторыі канчаюцца: Пары харошай – недарэчнасць,на спад збіраецца зіма…І застаешся ты, як вечнасць, і знаю – вечнасці няма.
Шмат хто зьвяртаў увагу, што вершы Баравіковай такія ж светлыя, як сама іх аўтарка. Гэтая сьветліня і пяшчота ўласьцівыя кожнай яе кніжцы, а вось адкрытасьці, жарснасьці, парыўнасьці ў пазьнейшых кнігах заканамерна паменела. На жаль, бязь іх вершы робяцца як бы трохі больш балбатлівымі, рэзанёрскімі. Хоць і тут часам ратуе іронія. Праўда, цяпер усё часьцей сумная: Начным дажджом асфальт наўкол амыты.
Асфальт свідруе дворык прахадны. Свядомыя пайшлі ізноў на мітынг,а ў несвядомых сёння – выхадны./…/У вадасцёк ручай сцякае брудны,за плотам грыб драўляны, нібы гном…Як маўзалей дыктатара, бязлюдны,палохае пустэчай “Гастраном”…Часам назіральнасьць і шчырасьць (язык мой – вораг мой!) не пакідаюць аўтарцы выбару, і ў яе выходзяць наўпрост эпіграмы: Сябе не ставіў ён ні ў грош! Быў пры любым начальстве ў модзе.І суцяшаўся тым,што й вошжыве для нечагаў прыродзе.(“Патрэбны чалавек”)Але такія “калючыя” тэксты – рэдкія выключэньні, прычым заўсёды безадрасныя. А вось калі ў вершы зьяўляецца канкрэтны адрасат, яму дастаецца поўная мера любові й пяшчоты, якой ніколі не шкадуе шчодрая аўтарка. Тым больш, калі верш пачынае падборку ў культавым часопісе “Крыніца” й прысьвечаны яго галоўнаму рэдактару, а галоўны рэдактар – сам не абы- які паэт, зь якім лірычную гераіню лучыць цёплы ўспамін пра адну парыскую авантуру – танец проста ў мэтро.“Паршывы” францускі рамантызм верша дзейнічае, аж ты на хвілінку забываеш усё, што ведаеш пра рэальнае парыскае мэтро.
Забываеш пра яго звыклы кантынгент і штодзённыя пахі. Помніш толькі добрае. Лацінаамэрыканскую музыку ў вагоне.
Футбаліста- жанглёра на ўваходзе. Станцыю, аздобленую вершамі францускіх сюрэалістаў.
Выступ скрыпача, што граў тады арыю зь “Вясельля Фігаро”. Як рэцэпт лёгкасьці й маладосьці. Паэзіі, што, хочацца верыць, перажыве ўсе дэталі, зь якіх яна канструявалася, зь якіх расла, “ня ведаючы сораму”. Так што будучыя чытачы, можа быць, аднойчы спытаюцца: “А хто такая гэтая Ванга?” Ды так, была адна… Паэтцы рыфма спадабалася…Хто такі Някляеў яны, будзем спадзявацца, не спытаюцца. Раіса Баравікова. Французскае танга ў метро з Някляевым.
Ужо на нас паставіў нехта крыж,а Музам і не надта трэба рангаў…Нам пазайздросціць мог бы сам Парыж,так спраўна мы ў метро танцуем танга. Заместа стрэл Амур бярэ ядро,“да лямпачкі” даўно яго нам нораў,хай замірае ўражана метро,мы адтанцуем, далібог, няскора…Сваю журбу аддай, Валодзя, мне,а я табе сваёй адважу трохі,па мармуровай коціцца сцянеслязінка ачмурэлае эпохі. Якою прорвай нас адорыць час, –варожыць лёс ці штось прарочыць Ванга. Яшчэ нябёсы не прымаюць нас,і на зямлю не адпускае танга.